РУС БЕЛ ENG

Символика

Герб

Флаг

Гимн

Словы: Людмілы Фабіянаўны Валодзька

Музыка: Аляксандра Пятровіча Альховіка

 

Мы ўпершыню з табой стрэліся ў школе,

З мамай прыйшлі мы тады ў першы клас.

Звонка звінеў нам званочак вясёлы,

Ў ведаў краіну паклікаў ён нас. 

Прыпеў:

Школа – ты прыстань мая і калыска,

Светлы праменьчык дзяцінства майго.

Нізка схіляюся, нізенька-нізка

Я ля святога парога твайго.

 

Тут мы навуку з табою штурмуем,

Вучымся жыць, паважаці людзей,

Шчыра кахаем і моцна сябруем

І не стаім убаку ад падзей. 

Прыпеў.

 

Сцелюцца-ткуцца з ільну паясочкі,

Нам у жыццё высцілаючы шлях.

Мы – твае, школа, дачушкі, сыночкі,

Ты – наш надзейны і светлы маяк.

Прыпеў.

 

Хай жа квітнее, матуля – старонка,

Дзе б ні былі мы, ў якіх бы краях

Песні твае мы спяваць будзем звонка,

Так, як спяваў іх паэт наш Сваяк.