РУС БЕЛ ENG

Музей

"Дарога лёну"

Буклет

Аб музеі

Кажуць, што беларусы – гэта людзі з валошкавымі вачыма і льнянымі валасамі. І гэта нездарма. Бо лён – спрадвечны спадарожнік беларусаў,  ён спакон вякоў дапамагае, падтрымлівае і ахоўвае наш народ, нібы анёлак.

За гэта яго шанавалі і пеставалі ў полі з вясны да восені. Прадучы і вышываючы, жанчыны давяралі яму свае сакрэты і не хавалі слёз, а мужчынаў лён ахоўваў у гарачыню і сцюжу, на працы і паляванні. Лён суправаджаў чалавека цягам усяго жыцця. Навароджанага заварочвалі ў пялюшкі- “мятлікі”, зробленыя з падала матчынай льняной кашулі, жаніх і нявеста абавязкова мусілі пастаяць на льняным ручніку, каб перайсці ў новае, сямейнае жыццё.

Пазнаёміцца з “беларускім золатам”, дакрануцца да гісторыі лёну мы запрашаем Вас у наш этнаграфічны музей.

Музей “Дарога лёну” заснаваны ў лістападзе 2006 года. Але яшчэ з 1984 года ў школе працуюць ткацкія станкі, накоплены вялікі вопыт, багаты матэрыял па ткацтву. З гонарам можна сказаць, што ў 1985 годзе школа ўдзельнічала ў Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў горадзе Маскве. Работы былі адзначаны дыпломам першай ступені. Ткацкі станок, які ўдзельнічаў у выставе, захоўваецца ў музеі.

свернуть

Экспазіцыя "Апрацоўка лёну"

Экспазіцыя "Апрацоўка лёну" расказвае аб пааперацыйнай апрацоўцы лёну нашымі прабабулямі: ад сяўбы да атрымання нітак.

Вырошчванне лёну:
насенне лёну
цвіце лён
сарваны лён
абабіты лён
сцелены лён
лён у конусе
сноп лёну
Прылады для апрацоўкі лёну:
мялка
трапло
грэбень
Прылады для вырабу нітак:
прасніца з калаўротам
вітушкі
матавіла
свернуть

Экспазіцыя "Вырабы з лёну"

Экспазіцыя "Вырабы з лёну" знаёміць з цудоўнымі тканымі вырабамі з лёну 30-х – 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэта абрусы, ручнікі, дываны, якія сімвалізуюць гасціннасць, ветлівасць, хлебасольнасць беларускага народа і ў наш час.

палатно
ручнікі
абрусы
дываны
свернуть

Экспазіцыя "Ткацтва"

Ткацтва – найбольш развітая галіна народнай творчасці ў Беларусі і ў нашай мясцовасці таксама. Даўней ткалі ў кожнай вёсцы, у кожнай хаце. Гэта нялёгкая жаночая праца лічылася абавязковай для гаспадыні. Гаспадыня найперш ткала палатно для адзення, потым неабходныя ў хаце посцілкі, ручнікі і ў апошнюю чаргу з адходаў нітак – ходнікі, мяхі.

Экспазіцыя ўключае:

два рабочыя ткацкія станкі (кросны)
  ткацкі станок-удзельнік ВДНГ у Маскве ў 1985 годзе
прылады для снавання асновы
прылады для вырабу нічальніц
прылады для ткацтва
свернуть

Экспазіцыя "Гісторыя роднага краю"

Экспазіцыя "Гісторыя роднага краю" расказвае аб майстрыхах, якія яшчэ ў 1984 годзе аднавілі працэс ткацтва ў нашай школе. Гэта іх рукамі ствараўся і сённяшні музей. Гэта вельмі таленавітыя, працавітыя, проста цудоўныя жанчыны.

Качкан Тарэса Зянонаўна
Аўсюкевіч Луцыя Рамуальдаўна
Лось Камілія Браніславаўна
свернуть

Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць

тканае пано
тканыя сурвэткі
паясы
свернуть

Экскурсія “Дарога лёну”

Прапануем Вам,

дарагія госці,

экскурсію

“Дарога лёну”

Давайце пазнаёмімся.

Вас цікавіць маё імя?

Тады адгадайце

загадку пра мяне:

       Білі мяне, білі,

       Білі-калацілі,

       І ў расе мачылі,

       І ў цяпле сушылі,

       На кавалкі рвалі,

       А пасля сушылі,

       А тады круцілі,

       Ды яшчэ маталі,

       А затым бялілі,

       Ды яшчэ качалі,

       А нарэшце сшылі

       Ды на стол паклалі.

- Сапраўды, маё імя –

Лён, або Лянок, як

ласкава называюць

мяне людзі.

- А ці ведаеце вы,

як вырошчваюць лён?

 

-У наш час ўсе работы

па вырошчванню лёну

выконваюць машыны.

А некалі рабілася ўсё ўручную.

 

-Сеюць мяне ў сярэдзіне

мая. Расту я тры месяцы.

Цвіту блакітнымі кветачкамі,

потым кветачкі ператвараюцца

ў каробачкі з насеннем.

-Настае час уборкі лёну з поля. Мяне рвалі і ставілі ў снапочкі.Калі лён выстойваўся, везлі яго ў гумно. Там на таку абівалі каробачкі пранікам – прыладай для абівання. Потым слалі снопікі паблізу вадаёмаў, дзе многа расы. Тут лён вымочваўся 2-3 тыдні. Вымачаны лён сярпамі падымалі і ставілі ў конусы, сушылі, вязалі ў снапы і везлі ў лазню сушыць.

-А далей Лянок у сенцах лазні мялі ў мялцы. Аддзялялі абалонку сцябла – кастрыцу.

-Потым трапалі, часалі на грэбені і шчоткамі.

Атрыманае валакно спляталі ў касу – валакно часанае.

А больш грубае валакно – кудзелю – захоўвалі скручанай.

-Далей валакно замацоўвалі на прасніцу з дапамогай спецыяльнай хустачкі і пралі ніткі на калаўроце.

Aтрыманыя ніткі перамотвалі на матавіла - атрымліваліся маткі, якія мылі, фарбавалі. Або намотвалі на вітушку.

-На ткацкім станку з ільняных нітак ткалі палатно на кашулі і спадніцы, посцілкі, абрусы, дываны, ручнікі.

А яшчэ вілі вельмі моцныя вяроўкі, бічоўкі. Вырабы з лёну вельмі трывалыя, прыгожыя, устойлівыя да гніення.

-Запрашаем наведаць наш музей і вы даведаецеся яшчэ больш цікавага і новага пра “беларускае золата”.
свернуть

Падрыхтоўка ткацкага станка да работы

Сустрэча з майстрыхай-ткачыхай Аўсюкевіч Луцыяй Рамуальдаўнай

Экскурсія для пісьменнікаў часопіса "Вясёлка"

поделиться в: